АДКРЫЦЦЁ ЭКСПАЗІЦЫІ СЯЛЯНСКАГА ПОБЫТУ У КАЗЛОВІЧАХ
|
20 снежня 2016 года пад кіраўніцтвам бібліятэкара Казловіцкай сельскай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна” Тамары Міхайлаўны Манько пачала сваю работу экспазіцыя «Этнахатка сялянскага побыту».
Адкрыццё было прымеркавана вялікаму святу – дню ўшанавання Святога Мікалая Цудатворцы, якое адзначалася напярэдадні. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Этнахаткі сабралася шмат людзей: тут прысутнічалі і прадстаўнікі ўлады і жыхары вёскі. Шмат хто быў не з пустымі рукамі, а прынёс экспанаты ў Этнахатку. Бібліятэкар Манько Тамара Міхайлаўна шчыра частавала гасцей беларускімі прысмакамі: смажанымі каўбасамі, салам, квашанай капустай і гарачымі дранымі аладкамі. Шмат добрых слоў і пажаданняў прагучала ад ганаровых гасцей свята. |